- асушак
- асушак, -шка
м.
Сухая корка хлеба.- Нашто было лезці ў шкоду? - Я шукаў асушка - есці хацелася. Колас. Нейкая галодная душа - мыш ці верабейчык - аднойчы забрала пакладзены мною асушак. Лужанін. Няхай гэта мне за шчасце счарсцвелага хлеба асушак, не згінуць каб, не прапасці ад прыкрае долі пастушшай. Вітка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.